У наступным годзе мы адзначаем слаўны юбілей Вялікай Перамогі. Роўна 80 гадоў таму нашы продкі вызвалілі беларускую зямлю коштам сотняў тысяч жыццяў ад прыгнёту нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія ўварваліся ў нашу краіну без аб’яўлення вайны. На тэрыторыі Беларусі яны забівалі, рабавалі, а таксама вывозілі людзей на прымусовую працу ў Германію. Многія з нашых суайчыннікаў былі забітыя немцамі, некаторыя загінулі, абараняючы нашу краіну ў першы месяц вайны, уладкоўваючы дыверсіі і ведучы партызскую вайну на акупаваных тэрыторыях. Тысячы населеных пунктаў былі знішчаны падчас карных экспедыцый, якія праводзіліся фашыстамі.
Мемарыялізацыя памяці ахвяраў вайны − адзін з галоўных напрамкаў у дзейнасці Віцебскага кадэцкага вучылішча, дзе я вучуся. Кожныя выхадныя кіраўніцтвам вучылішча арганізоўваюцца паходы, падчас якіх мы атрымліваем асалоду не толькі ад прыгожай прыроды Віцебскага раёна і момантаў, што бавім у асяроддзі сяброў, але і з карысцю праводзім час, ведучы пошукавую работу і ўстанаўліваючы імёны загінуўшых у гады Вялікая Айчыйннай вайны. людзей. У вучылішчы арганізаваны гістарычны клуб “Дзвіна”, членам якога я з’яўляюся. Мы шукаем розныя крыніцы са згадваннем загінуўшых. Праца вельмі складаная, карпатлівая, патрабуе вялікай увагі. Атрыманыя дадзеныя заносім у табліцы і публікуем на сайце вучылішча. Ініцыятыўная група працуе ў розных кірунках, напрыклад: мемарыялізацыя памяці спаленых вёсак, генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Віцебскага раёна, а таксама пошук няўлічаных салдацкіх пахаванняў. На базе вучылішча створаны пошукавы атрад «Віцебскія кадэты», які на працягу некалькіх сезонаў удзельнічае ў вахтах памяці, што праводзяцца ў раёне. Сіламі нашых кадэтаў і кіраўніком пошукавай групы Піваварам Мікалаем Васільевічам праводзіцца работа па ўстаноўцы памятных знакаў, уборцы месцаў пахавання загінуўшых салдат. Наша кадэцкае вучылішча штогод удзельнічае ў культурна-масавых мерапрыемствах, прысвечаных мемарыялізацыі памяці загінуўшых воінаў.
Наш уклад у мемарыялізацыю памяці велізарны, летась мы даследавалі спаленыя вёскі Віцебскага раёна, і адрозненне з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь склала каля ста вёсак. Намі распрацаваны праект мемарыялу “Спаленыя вёскі Віцебскага раёна”. У гэтым годзе мы даследуем і праблемы, што ўзнікаюць у час пошукаў. Цяпер намі вядзецца праца над асобным сайтам, у якім будуць прадстаўлены ўсе вайсковыя пахаванні, а таксама месцы, дзе раскопкі ўжо праводзіліся. Гэта дапаможа вырашыць шэраг праблем у пошукавай справе. Я стаў прызёрам і пераможцам на конкурсе даследчых прац “Эўрыка”, а таксама на Усерасійскім сувораўскім конкурсе. Наступны год абяцае быць яшчэ больш плённым у сувязі з павелічэннем колькасці ўдзельнікаў клуба “Дзвіна” і пошукавага атрада “Віцебскія кадэты”. На базе Віцебскага кадэцкага вучылішча ёсць усё, каб запланаванае намі ажыццявілася.
Кожны трэці беларус стаў ахвярай Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб гэтых падзеях і злачынствах немцаў увекавечана ў многіх месцах нашай краіны. Як у савецкі перыяд, так і ў суверэннай Беларусі, узводзяцца мемарыялы-помнікі, выдаюцца зборнікі дакументаў, пішуцца мастацкія творы, здымаюцца фільмы. Штогод праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя ахвярам вайны. Памятныя шэсці, раскопкі на месцах кровапралітных баёў, навуковыя даследаванні — усё гэта толькі частка ад таго, што мы робім для ўшанавання памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны і забітых мірных жыхароў. Колькасць мемарыяльных комплексаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, павялічваецца. Узводзяцацца помнікі не толькі рэспубліканскага значэння, але і мемарыялы раённага маштабу. Велізарную ролю ва ўшанаванні памяці адыгрывае дзяржава і грамадскія арганізацыі. З кожным годам колькасць энтузіястаў, якія жадаюць унесці свой уклад у мемарыялізацыю памяці вайны, хутка расце, прыдумваюцца спосабы ўшанаванняння памяці не толькі ў архітэктурна-скульптурным выглядзе, але і ў выглядзе розных інтэрнет-рэсурсаў, накіраваных на захаванне памяці пра вайну. На мой погляд, беларускі народ, а таксама і наша Вiцебскае кадэцкае вучылішча, робіць велізарную працу як у захаванні ўжо існуючых помнікаў ахвярам вайны, так і па будаўніцтве новых мемарыялаў і музейных комплексаў. Вялікая Айчынная вайна стала адным з самых цяжкіх выпрабаванняў для беларускага народа. Але нашы продкі крывёй, потам і шматлікамі чалавечымі ахвярамі даказалі, што наш народ мае права на існаванне. І цяпер задача будучых пакаленняў − не забыць гэты подзвіг, дзякуючы якому над нашымі галовамі чыстае і мірнае неба, бо, як гаварыў вялікі рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў, “вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні загінуўшы салдат”.
Мандраў Ілья Яўгеньевіч
ДУА “Віцебскае кадэцкае вучылішча”