Само слова “кадэт” французскага паходжання і перакладаецца як “малодшы”. А ў рускім разуменні слова “кадэт” хутчэй не званне, а стан душы.Чаму ж я выбрала менавіта кадэцкае вучылішча?
Яшчэ з трэцяга класа я вельмі хацела стаць ваенным лётчыкам. На гэта мяне падштурхнуў подзвіг Васілія Філіпавіча Маргелава. Я нарадзілася на яго Бацькаўшчыне -у мястэчку пад назвай Касцюковічы.На любое свята, звязанае з Вялікай Айчыннай вайной, усіх дзяцей абавязкова вадзілі на плошчу Маргелава, якая знаходзіцца недалёка ад цэнтра майго города. Там мяне і пазнаёмілі з гэтым цудоўным чалавекам. Цікавы факт:менавіта на гэтай плошчы я давалала прысягу на вернасць Радзіме, але аб гэтым пазней. Нам расказвалі аб тым, што менавіта з прыходам да камандавання ПДВ Маргелава,пачалася новая гісторыя «крылатай» пяхоты, таму ПВД, яшчэ гутаркова называюць “Войскі Дзядзькі Васі ”. Мне стала вельмі цікава яго асоба. Я пачала цікавіцца:”Вось, як жа яму ўдалося так весці за сабою людзей?”. Я чытала аб героі, яго вучэнні, але ў душы назаўжды засталіся яго словы: “Дэсантнікі — гэта людзі, якія могуць стаць сівымі ці застацца вечна маладымі ў памяці людзей. ПДВ — гэта мужнасць, стойкасць, поспех, націск, прэстыж”. У гэты момант я зразумела-буду дэсанікам. Але справа ў тым, што я, як і кожнае дзіця, усё роўна змяніла свой погляд на прафесію. Я вырашыла, што гэта больш мужчынская прафесія, а я ўсё ж дзяўчына. Але ў сэрцы назаўжды засталася ідэя служыць Радзіме.
Я вельмі любіла і люблю дагэтуль фільмы пра Вялікую Айчынную вайну. Асабіста ў маёй памяці назаўжды засталіся “Ідзі і глядзі” і “Брэсцкая крэпасць”. Я раю паглядзець гэтыя фільмы, бо яны перадаюць увесь боль і жах таго часу. У наш час, у некаторых постсавецкіх краінах, зносяць помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны, забыўшыся аб тым, дзякуючы каму яны зараз ходзяць на працу, выхоўваюць дзяцей і нават проста-нарадзіліся на свет. Гэтая тэма мяне заўсёды хвалявала,таму я прапагандавала сярод сваіх аднагодкаў павагу да герояў. Я лічу правільнымі словы “Без памяці аб мінулым-няма будучыні”. Жыццё- гэта кола, раней ці пазней усё паўтараецца. Як гаворыцца ў народзе:”Новае-гэта добра забытае старое” , але толькі ад саміх людзей залежыць, наколькі гэты паўтор будзе страшны. Зараз дваццаць першае стагоддзе, зброю пачалі рабіць усё страшнейшую і страшнейшую. Асабліва атамная зброя. З кожным днём напальваюцца абставіны ў свеце. Наша дзяржава адмовілася ад гэтага страшнага тыпу зброі, але ці ёсць ўпэўненнасць ў іншых краінах?
Яшчэ ў маленстве я з бацькамі глядзела серыял “Кадзецтва”. Я пачула там словы, якія і сапраўды апісваюць сумленнасць і адданасць савецкіх салдатаў у адрозненне ад салдатаў заходніх краін:
— Дарэчы, Перапечка, а ты ведаеш, чаму амерыканскі салдат ніколі подзвіг не здзейсніць?
— Ніяк не, а чаму?
— Таму, што ў яго ў кантракце нічога пра подзвіг не напісана.
Сапраўды, пад час Вялікай Айчыннай вайны, салдаты Чырвонай Арміі ніколі не здаваліся ў палон. Яны да апошняй кроплі крыві змагаліся за незалежнасць нашай краіны. Сваім целам накрывалі кулямёты,каб даць час сваім напарнікам прабрацца да ворага. Яны ратавалі нямецкіх дзяцей, у той час як нямецкія акупанты забівалі, рэзалі, палілі іх дзяцей.
Таксама я вельмі люблю чытаць апавяданні беларускіх пясьменнікаў аб вайне. Маім самым любімым пісьменнікам з’яўляецца Васіль Быкаў. Яго творчасць заўсёды хвалявала маё сэрца. Адной з маіх любімых аповесцей яго аўтарства з’яўляецца “Жураўліны Крык”. Тым, хто яшчэ не ведае яе змест, я таксама раю прачытать гэты твор або паглядзець яго экранізацыю..
Менавіта фільмы, апавяданні і аповесці стварылі ў маёй галаве вобраз прафесіі, з якой я ўяўляю сваю будучыню. Я вельмі хацела абаранять сваю Радзіму, каб мае нашчадкі жылі ў незалежнай краіне, каб у маіх дзяцей і ўнукаў было шчаслівае дзяцінства, якое было і ёсць у мяне.
І вось у далёкім 2019 годзе, гледзячы навіны па тэлевізары са сваімі бацькамі, я ўбачыла полацкіх кадэт. На маё пытанне “ А хто гэта? “- маці адказала: — “Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія са школьнай лавы навучаюцца ваеннай справе”. Гэты адказ мяне не задаволіў і я вырашыла шукаць яго ў інтэрнэце. Канешне, для мяне, маленькай дзяўчынкі, вельмі шмат чаго было незразумелым. Але маці,убачыўшы маю зацікаўленасць гэтай тэмай, дапамагла знайсці мне ўсе адказы на мае пытанні. Праз некалькі тыдняў ад яе паступіла такая прапанова:“А не хацела б ты стаць кадэтам?”. У той момант мае вочы загарэліся яркім жаданнем паступаць. З фізічнай падрыхтоўкай у мяне ніколі не было праблем, бо бацькі прывучылі мяне да спорту яшчэ з дзяцінства. Праз год, у 2020, я з’ездзіла з бацькамі на дзень адчыненых дзвярэй у Гомельскае кадэцкае вучылішча. Пасля гэтага дня я пачала ўзмоцнена рыхтавацца да паступлення. У чэрвені 2021 я падала дакументы. Але не разлічыла таго, што адной фізічнай падрыхтоўкі не будзе хапаць. Я не паступіла.
Але я не засмуцілася, бо заўжды памятала словы Васілія Маргелава:“Скачок не сама мэта, а сродак уступлення ў бой”.
Маё жаданне ўзмацнілася, калі ў нашым горадзе пачалі фарміраваць ваенна-патрыятычны клуб “Зубр”. 30 верасня 2022 года… Плошча імя Героя Савецкага Саюза Маргелава Васіля Філіпавіча… Мемарыяльны комплекс у гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны…Іван Уладзіміравіч Кубракоў віншуе мяне і ўсіх выхаванцаў клуба з прынясеннем урачыстай клятвы на вернасть Радзіме. Потым пачынаюцца будні, ужо з курсанцкімі пагонамі на плячах.Потым пачалі прыязджаць карэспандэнты з газеты “Знамя юнацтва”. Я стала галоўным героем рубрыкі “Хто ў клубе?”. І вось аднойчы,я размаўляла з карэспандэнтам, і яна задала мне пытанне: “ А куды ты потым хочаш пайсці?”. Вось тады ў маёй памяці ўсплыла мара дзяцінства стаць кадэтам. Я цвёрда адказала : “А гэтым летам я паступлю у кадэцкае вучылішча ”. Гэтыя словы прагучалі на ўсю краіну, таму я лічыла, што нельга не выканаць абяцанне. Я пачала сур’ёзную падрыхтоўку ва ўсіх накірунках.
І вось ужо ў чэрвені гэтага года я ўбачыла сваё прозвішча на сайце Барысаўскага кадэцкага вучылішча Мінскай вобласці. Я адчувала гонар за тое, што цяпер стаць кадэтам для мяне гэта не мара. Цяпер я на сваіх плячах нашу ўжо не курсанцкія пагоны, а пагоны кадэцкага выхаванца. Але як гаварыў мой кумір- Васіль Філіпавіч Маргелаў: “Сесці ў сядло — досыць і азадка, а каб утрымацца ў сядле, патрэбна яшчэ і галава”. У кадэцкім вучылішчы я хачу ў першую чаргу атрымаць годнае выхаванне. За тры месяцы,праведзеныя ў Барысаўскім кадэцкім вучылішчы Мінскай вобласці, і я, і іншыя кадэты з майго ўзвода, узмужнелі як фізічна, так і духоўна. Наша вучылішча адчыніла свае дзверы толькі ў гэтым годзе. Мы ўсе пішам яго гісторыю: удзельнічаем ў алімпіадах па розных прадметах., удзельнічалем у конкурсах,напрыклад, кадэцкай песні “Чырвоная гваздзіка”, дзе раскрываем свае таленты.
Праз год я планую паступаць у Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь на факультэт ваеннай разведкі. Мае плечы ўпрыгожыць ўжо трэцяя пара пагонаў. Але я ўпэўнена,што выхаванне, якое дае мне кадэцкае вучылішча, застанецца назаўсёды са мною.
Рыдзецкая Алена Сяргееўна
ДУА “Барысаўскае кадэцкае вучылішча
Мінскай вобласці”