Акция «Связь поколений»

У Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў прайшло прыгожае дабрачыннае мерапрыемства.
Ініцыятарам і арганізатарам яго выступіў Яўген Лесік, які мае радавыя карані ў Мікалаеўшчыне. Тут нарадзіўся яго бацька Лесік Мікалай Уладзіміравіч, і тут прайшло яго дзяцінства. Яўген Мікалаевіч з’яўляецца выпускніком 20-га юбілейнага выпуску Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, членам Папячыцельскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэт». На сучасны момант ён мае ўласны бізнес, цесна падтрымлівае сувязі з сувораўскім вучылішчам. Яўген і Маргарыта Лесікі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у дабрачынных акцыях, зрабілі кожнаму з 260 падапечных дома-інтэрната навагоднія падарункі ад сваёй сям’і. А для дома-інтэрната набылі два вялікія люстэркі.
Як казаў Яўген Мiкалаевiч : «Идея возродить благотворительность появилась буквально недавно, когда я начал строить здесь дом. Мы с семьей решили, что перед Новым годом неплохо было бы навестить и поздравить наших ветеранов, ведь они сделали наше будущее, оберегали нашу землю, передали нам традиции. Я думаю, что такая благотворительная акция, которую мы проводим с ОО «БССК» и Минским суворовским военным училищем, станет нашей доброй традицией в будущем.»
Iнiцыятыву ўрачыстасці для пажылых людзей падтрымалi i выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Выдатным падарункам для тых, хто жыве і працуе ў сацыяльнай установе, стаў канцэрт сувораўцаў розных курсаў.
Юныя, з армейскай выпраўкай, у мундзіры пры пунсовых пагонах, строгія, падцягнутыя сувораўцы нікога ў зале не пакінулі раўнадушнымі. З дапамогай артыстаў Мінскага вучылішча мастацтваў, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальна-эстраднага ансамбля «Буслік» яны выканалі песні, кружыліся ў вальсе. Гэта было надзвычай прыгожа. Рэпертуар канцэртнай праграмы быў падабраны так, каб людзі старэйшага пакалення з глядацкай залы маглі падпяваць кадэтам. У зале панавала сямейная, цёплая атмасфера. Для пажылых людзей такая сустрэча стала сапраўдным падарункам, і яны з удзячнасцю выказваліся аб гэтым. Сувораўцы – будучае арміі – паабацялі старэйшаму пакаленню заняць дастойнае месца ў служэнні Айчыне.
– Гісторыю дзяржавы робяць перш за ўсё людзі, – сказаў начальнік вучылішча генерал-маёр Аляксандр Навуменка. – Мы прыехалі да людзей, у якіх ёсць мудрасць і вопыт, якія сваімі рукамі, уменнямі, сіламі аднавілі народную гаспадарку пасля Вялікай Айчыннай вайны. Для будучага пакалення гэта мудрасць, гонар і гісторыя нашай дзяржавы. Асаблівасцю данай дабрачыннай акцыі з’яўляецца тое, што не да дзяцей едуць падчас ражджэственскіх сустрэч, а дзеці прыехалі з дабрачыннасцю да ветэранаў вайны і працы, каб выказаць ім свае ўдзячнасць і прызнанне, падарыць мінуты радасці ўзаемных зносін. Спадзяюся, што сённяшняя сустрэча глыбока западзе ў душу як выхаванцам сувораўскага вучылішча, так і ветэранам вайны і працы.
Са словам да ветэранаў вайны і працы звярнуўся старшыня Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў Сяргей Жыціхін. Прамоўца перадаў прысутным у зале прывітанне ад вялікай арміі выпускнікоў ваенных кадэцкіх вучылішч і адзначыў, што ў Беларусі створана сістэма кадэцкай адукацыі: дзейнічаюць восем кадэцкіх і два спецыялізаваныя вучылішчы. Сяргей Жыціхін заверыў ветэранаў вайны і працы, каб яны былі спакойныя: вялікая ўвага надаецца выхаванню падрастаючага пакалення, расце дастойная змена патрыётаў. У дар дому-інтэрнату была перададзена бібліятэчка літаратуры, выдадзеная Беларускім саюзам сувораўцаў і кадэтаў. Аўтарамі кніг з’яўляюцца выпускнікі сувораўскага і іншых кадэцкіх вучылішч.
Добрыя словы пра сваю работу ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы сказаў былы яго выкладчык, а цяпер падапечны дома-інтэрната ветэран працы Міхаіл Гарэйка.
Дырэктар Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Валянціна Атрушкевіч выказала вялікую ўдзячнасць за сустрэчу, за свята, за прыемныя ўражанні. Дабрачынцы паабяцалі, што яны маюць намер зрабіць такія мерапрыемствы ў сацыяльнай установе традыцыйнымі.
Урачыстасць закончылася святочным феерверкам.
Аўтар Святлана Жыбуль


Оцените статью
Поделиться с друзьями
Белорусский союз суворовцев и кадет