Новинка

Книга в продаже!

msvu

Поиск суворовца:

поиск однокурсников МСВУ

Новинка!

общее дело цикл фильмов

«Честь — никому!»

Фильм подготовлен к 60-летию Минского СВУ
наши спонсорыПартнеры БССК

Мы в Контакте.

«Гонар мой – мая сям’я і мае продкі, якія грудзямі абаранялі Айчыну ў час ваеннага ліхалецця»

З самага маленства мая бабуля гаварыла мне, што я вельмі падобны на яе бацьку. І мне заўсёды было цікава даведвацца з аповедаў родных і блізкіх, хто ж ён – мой прадзед, чые абрысы твару і характару праз некалькі пакаленняў перадаліся менавіта мне.

З вялікім гонарам і трапятаннем у сэрцы сваё паведамленне я хачу прысвяціць свайму прадзеду, які грудзямі абараняў Айчыну ў гады ваеннага ліхалецця.

Мой прадзед, Туболец Леанід Аляксеевіч, нарадзіўся ў лютым 1924 года ў вёсцы Ніўкі Барысаўскага раёна ў сялянскай сям’і. З дзяцінства марыў стаць настаўнікам. У 40-м годзе скончыў педвучылішча і быў накіраваны на працу настаўнікам пачатковай школы.

Але вайна перарвала мірную працу…

Прадзед пайшоў у партызаны. Месца, у якім ён жыў, славіцца бяскрайнімі лясамі. Якраз тут дзейнічалі славутыя партызанскія брыгады «Жалязняк» і «Дзядзя Коля», у якіх і змагаўся прадзед.

Зімой 1943 года амаль усе прадзедавы землякі ратаваліся ў лясах і балотах. Хто застаўся ў вёсцы, былі расстраляны ці спалены жыўцом. Ад даваеннага жыцця не засталося ні дамоў, ні падворкаў, ні дакументаў… Толькі чвэрць партызанаў Бягомльшчыны дажыла да вызвалення Беларусі. У іх ліку быў і Туболец Леанід.

З красавіка 1944 года адразу з партызанскага атрада прадзед быў прызваны ў Савецкую Армію. Вызваляў Літву, Усходнюю Прусію, Польшчу, Чэхаславакію, Германію. Быў стралком, кулямётчыкам, камандзірам гарматы. Тройчы быў паранены. Але… дайшоў да Берліна.

У ваенных архівах ёсць звесткі пра подзвіг майго прадзеда.

Скончыў службу ён у званні гвардыі сяржанта. Мае шмат узнагарод і падзякі.

Безумоўна, вайна пакінула страшны след у яго жыцці, але прадзед знайшоў у сабе сілы і пасля вайны працягнуць настаўніцкую працу. Атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю, ажаніўся і працаваў завучам школы. Майго прадзеда запомнілі ўсе як зычлівага, спагадлівага і таленавітага чалавека. Ён віртуозна граў на скрыпцы, мандаліне, акардэоне і карыстаўся вялікім аўтарытэтам у школьнікаў і калег-педагогаў.

Але цяжкія раненні падарвалі яго здароўе: ён памёр, не дажыўшы і да 33 гадоў.

Калі пачалася вайна, майму прадзеду было 17 гадоў, столькі ж, колькі зараз мне. Перабіраючы пажоўклыя ад часу фатаграфіі, я разумею, што перамога не старэе. Пройдзе 100 гадоў, а яна будзе ў нашых сэрцах такой жа маладой, як у светлым 45-м, бо асляпляльна маладымі былі салдаты, якія яе здабывалі.

Сёння я нашу гордае званне – КАДЭТ. Я клянуся памяццю свайго прадзеда і ўсіх тых, хто змагаўся за Радзіму, хто нёс вызваленне ад фашызму народам Еўропы, што з гонарам і годнасцю буду выконваць свяшчэнны доўг – абараняць Радзіму – Рэспубліку Беларусь.

Работу выканаў: кадэт 4 узвода (11 клас) Магілеўскага абласнога

кадэцкага вучылішча Павел Нікіцін

Комментарии закрыты.

WEBPAY

Общественное объединение «Белорусский союз суворовцев и кадет»
УНН 100116878
220012 Республика Беларусь, г. Минск, ул. Калинина, 30а, ком. 408
Прием пожертвований осуществляется круглосуточно