Класікі не “бранзавеюць”

Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) – класік беларускай сатыры і драматургіі. Яго ведаюць у першую чаргу як байкапісца. Беларусы ставяць Кандрата Кандратавіча ў адзін рад з Крыловым і Эзопам.

Доўгі час Кандрат Кандратавіч стаяў на чале вядомага сатырычнага часопіса “Вожык”. Здаецца, прысвяціць большую частку жыцця гумару можа толькі шчаслівы чалавек, на шляху якога не сустракалася сур’ёзных цяжкасцей. Але гэта далёка не так. Кандрат Крапіва прайшоў праз чатыры вайны, у час Вялікай Айчыннай страціў сына, які загінуў пад Сталінградам. Пры жыцці Кандрат Кандратавіч усміхаўся рэдка…

На жаль, сучасныя падручнікі перадаюць толькі даведачную інфармацыю, не раскрываючы асобу аўтараў. Кадэтам жа Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча пашчасціла 1 сакавіка атрымаць запрашэнне на вечар памяці, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ініцыятарамі вечара выступілі ўнучка класіка Алена Ігараўна Атраховіч, якая ўсё сваё жыццё займалася вывучэннем творчасці Кандрата Крапівы, і актор і рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Алег Вярнянскі.

Пад час сустрэчы Алена Ігараўна падзялілася дзіцячымі ўспамінамі. Гучалі запісы з радыёспектакля “Пісьмы, вернутыя з небыцця”, у аснову якога пакладзены франтавыя пісьмы сына Кандрата Кандратавіча Барыса. Былі наладжаны імпрэзы ўрыўкаў з п’есы “Драма неўміручасці” ў выкананні заслужанай артысткі Галіны Чарнабаевай і Алега Вярнянскага. Таксама гучалі беларускія песні, якія падарылі гасцям заслужаная артыстка Беларусі Ніна Бранковіч і лаўрэат міжнародных конкурсаў баяністаў Сяргей Баевіч.

Мы вельмі ўдзячныя за запрашэнне, бо гэтая сустрэча дазволіла бліжэй пазнаёміцца з асобай Кандрата Крапівы, які доўгі час здаваўся бронзавым помнікам. У пачатку вечара Алена Ігараўна прызналася, што адной з галоўных задач, пастаўленых перад сабой, было зрабіць так, как асоба яе дзядулі не “забранзавела”. І мы можам упэўніць, што гэта ў арганізатаў атрымалася.

Ірына Андрыевіч

 

Оцените статью
Поделиться с друзьями
Белорусский союз суворовцев и кадет