Як вядома, у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае сваё нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Невыпадкова і тое, што дзень гэты праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – гэта тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню.
Да Дня беларускага пісьменства настаўнікі ліцэя падрыхтавалі для сваіх вучняў шэраг мерапрыемства. Каб пазнаёміць ліцэістаў з гістарычнымі мясцінамі, помнікамі, асветнікамі і падзеямі беларускай зямлі настаўніцы гісторыі Драздова В.В. і Нікуліна Н.А. правялі літаратурна-гістарычныя віктарыны “Сем цудаў свету” (1-3 курс) і “Гісторыя, пісьменства, культура Беларусі” (4-5 курс). Бібліятэка прапанавала сваім наведвальнікам кніжную выставу “Душа народа ў творах іх жыве” (“З глыбінь стагоддзяў: людзі-легенды”).
У сваю чаргу настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Зайцава І.С. і Калеснікава Т.В. сумесна з куратарамі арганізавалі сярод курсаў завочныя экскурсіі “Літаратурныя сцяжыны Беларусі” і завяршылі тыдзень, прысвечаны беларускаму слову, літаратурнай гасцінай “Дзень беларускага пісьменства”.
У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства аддалі даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Вучні 5 курса прапанавалі залу відэёролік-інсцэніроўку “Кантрабанда”, зняты на словы аднайменнай балады Янкі Сіпакова. Успомнілі першых беларускіх асветнікаў і даведаліся чаму менавіта ў Шчучыне ў 2015 годзе адзначалася свята беларускага пісьменства.
Спецыяльна запрошаным госцем на мерапрыемстве стала паэтэса і педагог некалькіх дзесяцігоддзяў Галіна Гузянкова, якая прачытыла залу свае вершы.