Вечны агонь, а ў сэрцы кожнага з нас!

У цэнтры Мінска, у самым сэрцы нашай Радзімы, гарыць Вечны агонь, а ў сэрцы кожнага з нас ніколі не згасне падзяка жывым і загінуўшым удзельнікам і сведкам той страшнай Вялікай Айчыннай вайны. І мы зноў і зноў паўтараем знаёмыя з дзяцінства Словы – НІХТО НЕ ЗАБЫТЫ І НІШТО НЕ ЗАБЫТА.

Тут, на плошчы Перамогі, выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча аддаюць даніну найвялікшай павагі слаўнаму подзвігу савецкага народа, нізка схіляюць галовы перад загінуўшымі на палях бітваў і тымі, хто быў закатаваны ў канцлагерах.
Адкрыццё манумента на плошчы Перамогі адбылося ў 1954 годзе у гонар 10-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А 3 ліпеня 1961 года тут быў запалены Вечны агонь. Праз 23 гады, у дзень 40-годдзя вызвалення Мінска і БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля Вечнага агню на плошчы Перамогі была ўсталявана Ганаровая Вахта Памяці.
Не многія ведаюць, што на групавым барэльефе абеліска на плошчы Перамогі знаходзіцца скульптурная выява юнага сувораўца у параднай форме з фуражкай на сагнутай руцэ.

Ля Вечнага агню на плошчы Перамогі Вахту Памяці нясуць лепшыя навучэнцы сталічных школ і гімназій. Традыцыі гэтай ужо больш за тры дзясяткі гадоў.

У Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы не проста выхоўваюць і навучаюць падлеткаў, а імкнуцца да таго, каб кожны суворавец стаў сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы, мужным, адважным чалавекам, які свядома і пераканана выбірае прафесію афіцэра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Нашы выпускнікі заўсёды з’яўляліся ўзорам выканання свайго воінскага і грамадзянскага абавязку.
На Вахце Памяці патрыятызм перастае для хлопцаў быць проста словам, ён набывае жывую форму. Гэты рытуал не для прыгажосці, а даніна павагі нашым продкам. Тут адбываецца выпрабаванне фізічнай сілы, вынослівасці, маральна-валявых якасцяў, а таксама правяраецца ўменне спраўляцца са сваімі пачуццямі і эмоцыямі.

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь годна працягваюць слаўныя традыцыі воінаў-пераможцаў, надзейна гарантуюць ваенную бяспеку дзяржавы і мірную працу беларускіх грамадзян.
Мы, нашчадкі пакалення пераможцаў, абяцаем быць годнымі таго, каб ісці з ветэранамі ў адным страі і быць гарантам сувязі мінулага і будучага.

 

Оцените статью
Поделиться с друзьями
Белорусский союз суворовцев и кадет