Пяшчотная, родная, матчына…

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць.

Беларуская мова — душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю.

У бібліятэцы вучылішча свята роднай мовы распачалося са знаёмства з  тэматычнай выставай «Пяшчотная, родная, матчына…».

Кадэты 8«Б» класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні  «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю». Дзецi спаборнiчалi ў веданнi лiтаратурных твораў, прыказак, у перакладах слоў з рускай мовы на беларускую.

Гэты дзень прынес сапраўднае задавальненне, быў яркiм i насычаным.

Мова родная, мова дзядоў!

Іншай мовы мы ў сэрцы не чуем.

Мілагучнасцю любых нам слоў,

Быццам музыкай, душы чаруем.

                                    Л. Геніюш

Бібліятэкар Худалей Г.М.

 

 

Оцените статью
Поделиться с друзьями
Белорусский союз суворовцев и кадет