Святкаванне Дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашага вучылішча, вельмі важным святам для кадэтаў і педагогаў. На працягу трох дзён вучні актыўна ўдзельнічалі ў гульнях «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю», «У свеце роднай мовы», акцыі «Разгадай фразеалагізм – атрымай цукерку», лінгвістычным марафоне «Рускай мове дай разгрузку – гавары па беларуску», наведалі тэматычную выставу ў бібліятэцы «Са слова пачынаецца Радзіма». Кадэты з захапленнем выконвалі заданні, прыгадвалі вывучаныя на ўроках мовы і літаратуры прыказкі і загадкі, чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове. На перапынках гучалі вясёлыя і прыгожыя беларускія песні, якія стварылі добры настрой, напоўнілі нашы сэрцы хараством і шчырасцю. Такія мерапрыемствы абуджаюць цікавасць да роднай мовы і літаратуры, спрыяюць фарміраванню нацыянальнай свядомасці вучняў, выхоўваюць пачуццё гонару за сваю краіну, за свой народ.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.А.Вараб’ёва