Нужна помощь нашему кадету!

Поиск суворовца:

поиск однокурсников МСВУ

Новинка!

общее дело цикл фильмов

«Честь — никому!»

Фильм подготовлен к 60-летию Минского СВУ
наши спонсорыПартнеры БССК

Мы в Контакте.

Дзень беларускага пісьменства ў Ліцэі

1Як вядома, у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае сваё нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Невыпадкова і тое, што дзень гэты праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – гэта тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню.

Да Дня беларускага пісьменства настаўнікі ліцэя падрыхтавалі для сваіх вучняў шэраг мерапрыемства. Каб пазнаёміць ліцэістаў з гістарычнымі мясцінамі, помнікамі, асветнікамі і падзеямі беларускай зямлі настаўніцы гісторыі Драздова В.В. і Нікуліна Н.А. правялі літаратурна-гістарычныя віктарыны “Сем цудаў свету” (1-3 курс) і “Гісторыя, пісьменства, культура Беларусі” (4-5 курс). Бібліятэка прапанавала сваім наведвальнікам кніжную выставу “Душа народа ў творах іх жыве” (“З глыбінь стагоддзяў: людзі-легенды”).

У сваю чаргу настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Зайцава І.С. і Калеснікава Т.В. сумесна з куратарамі арганізавалі сярод курсаў завочныя экскурсіі “Літаратурныя сцяжыны Беларусі” і завяршылі тыдзень, прысвечаны беларускаму слову, літаратурнай гасцінай “Дзень беларускага пісьменства”.

У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства аддалі даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Вучні 5 курса прапанавалі залу відэёролік-інсцэніроўку “Кантрабанда”, зняты на словы аднайменнай балады Янкі Сіпакова. Успомнілі першых беларускіх асветнікаў і даведаліся чаму менавіта ў Шчучыне ў 2015 годзе адзначалася свята беларускага пісьменства.

Спецыяльна запрошаным госцем на мерапрыемстве стала паэтэса і педагог некалькіх дзесяцігоддзяў Галіна Гузянкова, якая прачытыла залу свае вершы.

1

pismenstva

Комментарии закрыты.

WEBPAY

Общественное объединение «Белорусский союз суворовцев и кадет»
УНН 100116878
220029 Республика Беларусь, г. Минск, ул. Калинина, 30а, ком. 408
Прием пожертвований осуществляется круглосуточно

Карта сайта
Powered By English Spelling | Second Hand Cars Delhi | Individual Health Insurance